Алімпійскі ордэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алімпійскі ордэн
Апісанне ўзнагароды
Краіна Алімпійскі сцяг МАК
Тып ордэн Міжнароднага алімпійскага камітэта
Кім уручаецца Міжнародны алімпійскі камітэт
Дата заснавання 1974 год
Статус уручаецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алімпійскі ордэнордэн Міжнароднага алімпійскага камітэта, які прысуджаецца за асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам. Заснаваны ў 1974 годзе.

Ступені ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова меў тры ступені:

  • Залаты Алімпійскі ордэн.
  • Сярэбраны Алімпійскі ордэн.
  • Бронзавы Алімпійскі ордэн.

З 1984 гады ўручаюцца толькі дзве ступені — Залаты ордэн і Сярэбраны ордэн[1].

Правілы ўзнагароджання[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі каноэ Ульрых Фельдхоф c Алімпійскім ордэнам (2009)

Ордэн з'яўляецца персанальнай узнагародай, якая прысуджаецца ад імя МАК за асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам.

Дзеючыя члены МАК ордэнам не ўзнагароджваюцца.

З 2002 года ўведзены дадатковыя абмежаванні на ўзнагароджанне ордэнам:

  • Спынена ўзнагароджанне спартсменаў-уладальнікаў алімпійскіх медаляў, паколькі яны ўжо маюць найбольш прэстыжную ўзнагароду ў алімпійскім руху.
  • Абмежавана колькасць узнагарод, якія прысуджаюцца дзеячам адной краіны: не больш за адзін ордэн у год.

Зноскі

  1. Marie-Hélène Roukhadzé. The Olympic Order (англ.). The Olympic Winter Games: Fundamentals and Ceremonies. МАК (31 студзеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 21 снежня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]