Атол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атол Басас-да-Індыя

Ато́л — слова індаарыйскага паходжання, з мальдыўскай мовы. Пазначае каралавы востраў, які мае выгляд суцэльнага або разрыўнага кальца, якое атачае лагуну. Дакладней, атол уяўляе сабой узвышэнне на дне акіяна, увянчанае каралавай надбудовай, утваральнай рыф з групай астраўкоў (моту), раз'яднаных пралівамі. Гэтыя пралівы злучаюць акіян з лагунай. Калі праліваў няма, то суша ўтворыць суцэльнае кольца, у гэтым выпадку вада ў лагуне можа быць меней салёнай, чым у акіяне. Узвышэнне на дне акіяна звычайна мае форму конуса, утворанага патухлым Вулканам.

Этапы фарміравання: 1.Вулканічны востраў 2.Кальцавы рыф 3.Бар'ерны рыф

Тыповы атол складаецца з трох частак: вонкавага схілу рыфа, рыфавай платформы і лагуны. Вышыня атола звычайна не перавышае 3-4 мэтраў над сярэднім узроўнем акіяна. Атолы могуць мець разнастайныя канфігурацыі і памеры. Адзін з найбуйнейшых атолаў на Зямлі — Кваджалейн (атол Меншыкава) у архіпелагу Маршалавы астравы — дасягае 2336 км², з якіх 92 % прыходзіцца на лагуну, выцягнутую на 300 км. Сумарная плошча 92 астраўкоў гэтага атола — 14,5 км². Іншы буйны атол — Рангіроа (Рангірой) у архіпелагу Туамоту — займае 1639 км², а яго 241 астравок займае 43 км². Каралавыя рыфы такіх буйных атолаў апраўляюць узняцце на дну акіяна, якое з'яўляецца вулканічным плато, а не конусам асобнага вулкана. За выключэннем невялікіх атолаў, плошча рыфаў звычайна складае некалькі працэнтаў ад плошчы саміх атолаў, а на дзель сушы часта прыходзіцца толькі дзелі працэнтаў. У выпадку невялікага атола Пангелаі, на рыфы і сушу прыходзіцца 3 з 4 км² плошчы атола.

Атолы звычайна ўтвораюцца шляхам абрастання вулканічнага вострава каралавым рыфам, які фармуе кольцавы пояс. Часта гэта суправаджаецца апусканнем вулканічнай асновы пад ваду, калі такога апускання не адбываецца, то фармуецца ядзерны атол з вулканічным востравам усярэдзіне лагун. Невялікае паніжэнне ўзроўня вады (або ўзняцце тэктанічнай асновы атола) прыводзіць да ператварэння каралавага рыфа ў атол. Наступнае ўзняцце сушы можа прывесці да фармавання паднятага атола. Калі ж атол апускаецца пад ваду, то фармуецца падводная банка (гэта значыць водмель), якая можа быць названая пагружаны атол.

Самым старым у свеце і найбуйнейшым па плошчы сушы атолам з'яўляецца востраў Кірыцімаці ў групе астравоў Лайн.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]