Плато

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стромкія схілы гары Рарайма (Венесуэла)

Плато́ (фр.: plateau, ад plat — «плоскі») — узвышаная раўніна з роўнай або хвалістай слаба рассечанай паверхняй, якая абмежавана выразнымі ўступамі ад суседніх раўнінных абшараў. Найвялікшае плато ў свеце - Тыбецкае плато, якое дзякуючы памерам называюць "дахам свету" (плошча плато - прыблізна 2,5 мільёнаў кв.км, знаходзіцца на вышыні болей за 5000 м над узроўнем мора).