Дзмітрый Уладзіміравіч Малышка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Дзмітрый Малышка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Уладзіміравіч Малышка
Мянушка Дэйл, Малыш
Нарадзіўся 19 сакавіка 1987(1987-03-19)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Пражыванне Санкт-Пецярбург, Расія
Клуб ВС
Рост/Вага 184 см / 77 кг
Сямейнае становішча не жанаты
Захапленні аўтамабілі
Адукацыя вышэйшая
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011/2012
Агульная трапнасць 81 %
Лежачы 85 %
Стоячы 78 %
Кар’ера (Кубак свету)
Асабістых подыумаў 5 ( x 2 + x 2 + x1)
Подыумаў у эстафетах 7+1[3]
( x 2+1[3] + x 2 + x 3)
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 эстафета 4×7,5 км
Чэмпіянат Еўропы
Срэбра Отэпя 2010 эстафета 4×7,5 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Уладзіміравіч Малышка (19 сакавіка 1987, Сасновы Бор, СССР) — расійскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў эстафеце, заслужаны майстар спорту Расіі.[4] Срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы 2010 ў эстафеце. Лаўрэат прэміі IBU Awards у намінацыі «Пачатковец года» сезона 2011/2012.[5]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый пачаў займацца ў секцыі біятлона з 8 гадоў у родным Сасновым Бары, вядомым сваёй школай біятлона. Першым трэнерам Малышка стаў Юрый Васільевіч Парфёнаў, які трэніраваў спартсмена да яго выхаду з юніёрскага ўзросту.

У 2008 годзе Дзмітрый сыходзіў з біятлона і працаваў менеджарам у банку. Затым вярнуўся ў спорт.

Дзмітрый — выпускнік Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта сэрвісу і эканомікі па спецыяльнасці менеджмент арганізацыі.[6]

Асабісты трэнер Дзмітрыя — Д. А. Кучэраў.[6]

Захапляецца аўтамабілямі — ралі, «Формула−1».

Зноскі

  1. http://www.biathlonworld.com/en/athletes/do/showathlete.html?IBUId=BTRUS11903198701
  2. http://en.rsport.ru/stat/biathlon/person/Dmitry_Malyshko/636431002/profile.html
  3. а б Дзмітрый — алімпійскі чэмпіён у складзе расійскай эстафетнай каманды на Алімпіядзе ў Сочы, вынікі гонак якой не ідуць у залік кубка свету па біятлоне 2013/2014.
  4. Список кандидатов в спортивные сборные команды Российской Федерации по биатлону на 2011—2012 гг.(недаступная спасылка)
  5. По заслугам. biathlonrus.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2013. Праверана 22 лютага 2014.
  6. а б Профиль на сайте СБР

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]