Кіеўская тэлевежа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіеўская тэлевежа

Кіеўская тэлевежа — металічная прасторавая рашэтчатая пабудова вышынёй 385 метраў, знаходзіцца ў Кіеве, Украіна. Гэта самае высокае з рашэтчатых збудаванняў у свеце.

Будаўніцтва тэлевежы працягвалася з 1968 па 1973 гады. Маса металаканструкцый вежы — 2700 т. Вежа цалкам складаецца са стальных труб рознага дыяметра. Ніжняя частка вежы (база) складаецца з чатырох нахіленых рашэтчатых апор, якія падтрымліваюць прызматычную рашэтчатую частку. У цэнтральнай частцы вежы размешчана вертыкальная труба дыяметрам 4 метры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]