Лонданскі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонданскі камень
Камень уначы

Лонданскі камень (англ.: London Stone) — адна са славутасцяў Лондана.

Камень уяўляе сабой кавалак вапняку памерамі 53 × 43 × 30 см, які захоўваецца за металічнай рашоткай у доме 111 на Кэнан-стрыт  (англ.). Паводле дегенды, гэта алтар Дыяны, узведзены Брутам Траянскім. Існуе легенда, што Лондан пагрузіцца пад ваду, калі камень будзе знішчаны.

У рэчаіснасці камень, верагодна, пазначаў цэнтр Лондана ў рымскія часы, служачы для адліку адлегласцей. Першы пісьмовы ўспамін пра валун адносіцца да часоў Этэльстана, а на карце камень упершыню быў пазначаны ў 1198 г. У Сярэднявеччы каля яго чыталі ўказы і прыносілі прысягу. Джэк Кэд, узяўшы Лондан у 1450 г., пастукаў па рэліквіі сваім мячом (ці жазлом), падкрэсліўшы сваю ўладу над горадам.

У XVIII стагоддзі камень двойчы пераносілі (у 1742 і 1798 гг.) ў царкву Св. Свіціна, разбураную нямецкімі бамбардзіроўкамі ў 1940 г. (славутасць тады ўдалося захаваць). Цяпер сімвал горада знаходзіцца ў сцяне офіснага будынка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]