Мастацкі фільм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мастацкі фільм — тое ж, што гульнявы фільм, то бок твор кінамастацтва, які палягае на сюжэце, увасобленым у сцэнары і інтэрпрэтаваным рэжысёрам з дапамогай акцёрскай гульні, рэжысёрскага, аператарскага і іншых мастацтваў.

У больш агульным сэнсе пад мастацкім фільмам разумеецца фільм як прадукт мастацкай творчасці, які ствараецца не толькі з дапамогай акцёрскай гульні, але любымі іншымі папярэдне падрыхтаванымі сродкамі, напрыклад, з дапамогай сродкаў мультыплікацыі. Такі фільм можа быць створаны і ў формах дакументальнага і навукова-папулярнага фільма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]