Акведук Траяна
Выгляд
Славутасць | |
Акведук Траяна | |
---|---|
41°53′19″ пн. ш. 12°27′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акведук Траяна — антычны вадаправод, пабудаваны ў Рыме.
Акведук быў адкрыты 24 чэрвеня 109 года пры імператары Траяне і названы ў гонар яго. Новы акведук браў ваду з крыніц каля возера Брачана, на паўночны ўсход ад Рыма. Працягласць вадаправода складала 57 кіламетраў. У 537 годзе пры аблозе Рыма готамі акведук быў часткова разбураны, але праз некалькі гадоў дзякуючы палкаводцу візантыйскаму Велізарыю ён быў адноўлены. Новыя ўмяшанні ў будынак акведука адбываліся на працягу кіравання Папы Ганорыя I у VII стагоддзі. Пасля нападаў на Рым лангабардаў акведук прыйшлося зноў аднаўляць. Пры Папе Паўле V уздоўж акведука Траяна быў пабудаваны новы акведук.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Romolo Augusto Staccioli, Acquedotti, fontane e terme di Roma antica, Roma, Newton & Compton, 2005.
- Samuel Ball Platner, Thomas Ashby: A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Oxford University Press, London 1929, S. 28 (Online).
- Filippo Coarelli: Rom. Ein archäologischer Führer. Zabern, Mainz 2000, S. 40-41, ISBN 3-8053-2685-8.
- Lawrence Richardson Jr.: A New Topographical Dictionary of Ancient Rome. Johns Hopkins University Press, Baltimore 1992, S. 18-19 (Aqua Traiana).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Aqua_Trajana (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.