Акведук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Акведук (ад лац.: Aqua — вада і лац.: ducere — весці) — вадавод (канал, труба) для падачы вады да населеных пунктаў, арашальных і гідраэнергетычных сістэм з размешчаных вышэй ад іх крыніц.

Акведукам ў больш вузкім значэнні называюць частку вадавода ў выглядзе моста над ярам, ракой, дарогай. Дастатковыя па шырыні акведукі маглі таксама выкарыстоўвацца судамі (Водны мост). Акведук па сваёй структуры аналагічны віядуку, з тым адрозненнем, што яго выкарыстоўваюць для пераносу вады замест арганізацыі дарогі або чыгункі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 24. — 633 с. с ил., 30 л. ил.