Акмянская бітва (1331)
Выгляд
Акмянская бітва 1331 — бітва літоўска-беларускіх войск з рыцарамі Тэўтонскага ордэна на р. Акмяна (паўночная Літва). Уварваўшыся на тэрыторыю Жаймойці (Жмудзі), нямецкія рыцары рабавалі і знішчалі насельніцтва. Жамойты папрасілі ў ВКЛ дапамогі. Вялікі князь Гедзімін сабраў войска з літоўскіх, полацкіх і новагародскіх дружын і даў бой тэўтонскім рыцарам на чале з Генрыхам фон Плокам. Дзякуючы добраму размяшчэнню войск (наперадзе татарская конніца, у сярэдзіне літоўскія воіны, на флангах і ў рэзерве беларускія дружыны), Гедзімін разграміў ворага і прымусіў яго ўцякаць. Мясцовае насельніцтва, гвалтоўна ўключанае ў тэўтонскае войска, у час баёў перайшло на бок Гедзіміна. Акмянская бітва прыпыніла нямецкую агрэсію на землі ВКЛ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акмянская бітва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 81. — ISBN 5-85700-074-2.