Акранскі ўніверсітэт
Акранскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Akron | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Akron |
Дэвіз | Let there be light[d] |
Заснаваны | 1870 |
Студэнты | 16 094[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Акран, Агая, ЗША |
Сайт | uakron.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акранскі ўніверсітэт (англ.: University of Akron) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Акран у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Будучы ўстановай, якая арыентавана на навуку і дследаванні, універсітэт факусуецца на такіх галінах, як палімеры, сучасныя матэрыялы і інжынерыя. Універсітэцкая школа палімернай навукі і палімернай інжынерыі размешчана ў 12-павярховым будынку са святлоадбівальным шклом недалёка ад цэнтра горада Акран на заходняй ускраіне галоўнага кампуса. Універсітэт мае тры філіялы: Уэйнскі каледж у Орвіле, універсітэцкі цэнтр у горадзе Лафайет і кампус у прыгарадзе Кліўленда Лейквудзе. Акрамя таго, універсітэт праводзіць праграмы ў галіне медсястрынства ў супрацоўніцтве з грамадскім каледжам акругі Ларэйн.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж інжынерыі і палімерных навук
- Каледж здароўя і навук аб чалавеку
- Школа права
- Ганаровы каледж
- Каледж магістратуры
- Уэйнскі каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акранскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы