Ала Вячаславаўна Лагода
Ала Вячаславаўна Лагода | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды |
Ала Вячаславаўна Лаго́да[1] (укр.: Алла В'ячеславівна Лагода, нар. 6 лютага 1937, Кіеў) — украінская артыстка балета, выкладчык, педагог-балетмайстар. Народная артыстка УССР (1974).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ала Вячаславаўна Лагода нарадзілася 6 лютага 1937 года ў Кіеве.
У 1955 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. Яе педагогамі былі Г. А. Бярозава, А. В. Ярыгіна і інш.
У 1981 годзе скончыла Маскоўскі інстытут тэатральнага мастацтва (цяпер Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва — ГІТІС).[2]
У 1955—1981 гадах з невялікім перапынкам выступала як салістка Кіеўскага тэатра оперы і балета. З калегамі з Нацыянальнай оперы выступала ў Парыжы, Монтэ-Карла і інш.
У 1963—1964 гадах была салісткай балета Грузінскага тэатра оперы і балета імя З. Паліяшвілі.[2]
З 1981 па 1992 год працавала загадчыцай балетнай трупы тэатра, з 1992 года з’яўляецца педагогам-балетмайстрам балетнай трупы Нацыянальнай оперы Украіны.[2].
Сярод яе вучняў — лаўрэаты і прызёры міжнародных конкурсаў артыстаў балета, якія выступаюць на сцэнах у Ковент-Гардэне (Лондан), Марыінскім тэатры ў Пецярбургу, Дрэздэнскай оперы, Амерыканскім балетным тэатры і іншых трупах.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ала Вячаславаўна Лагода ў розны час выступала ў партыях: Кіліна («Лясная песня » Скарульскага ), Марына («Паэма пра Марыну» Яравінскага ), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А. Мялікава ), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ-Р. К. Шчадрына), Залатая жанчына («Сімфанічныя танцы» на музыку С. В. Рахманінава) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1974 — Народная артыстка УССР
- 2001 — Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны[3]
- 2004 — Кавалер Міжнароднага ордэна Святога Станіслава IV ступені[4]
- 2006 — Лаўрэат Усеўкраінскай прэміі «Жанчына III тысячагоддзя » ў намінацыі «Знаковая фігура »
- Лаўрэат Прэміі Асафа Месерэра «Лепшаму педагогу конкурсу ім. С. Дзягілева»
- 2017 — Кавалер ордэна княгіні Вольгі III ступені[5]
Зноскі
- ↑ Націск паводле Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ а б в Київський календар. 6 лютого
- ↑ Постановление Кабинета Министров Украины от 13 сентября 2001 года № 1191-2001-п «О награждении Почётной грамотой Кабинета Министров Украины» . Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 9 ліпеня 2022.
- ↑ Декрет 504 / 2004 Про нагородження Орденом Святого Станіслава IV ступеня . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2011. Праверана 23 красавіка 2018.
- ↑ Указ Президента України від 28 червня 2017 гору № 168/2017 "Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Конституції України ". Архівавана 11 снежня 2017. (укр.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Выпускнікі Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Украіны
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры Украіны
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Балетмайстры XXI стагоддзя