Ордэн княгіні Вольгі
Выгляд
| Ордэн княгіні Вольгі | |||
|---|---|---|---|
| I ступені | |||
|
|
|||
| II ступені | |||
|
|
|||
| III ступені | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | укр.: Орден княгині Ольги | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | Ордэн | ||
| Дата заснавання | 15 жніўня 1997 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Першае |
III ст. — 18 жніўня 1997 II ст. — 4 сакавіка 1999 I ст. — 6 кастрычніка 2000 |
||
| Старэйшая | Order For Courage[d] | ||
| Малодшая | Order of Danylo Halytsky[d] | ||
Ордэн княгіні Вольгі (укр.: Орден княгині Ольги) — дзяржаўная ўзнагарода Украіны для ўзнагароджання жанчын за выдатныя заслугі ў дзяржаўнай, вытворчай, грамадзянскай, навуковай, адукацыйнай, культурнай, дабрачыннай і іншых сферах грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей у сям’і.
Аўтар знака ордэна — мастак А. Рудэнка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 15 жніўня 1997 года Указам Прэзідэнта Украіны Л. Д. Кучмы № 827/97 заснаваны знак адрознення Прэзідэнта Украіны «Ордэн княгіні Вольгі» I, II, III ступені. Указам таксама зацверджаны Статут знака адрознення і апісанне знакаў ордэна.
- 16 сакавіка 2000 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны», якім была ўстаноўлена дзяржаўная ўзнагарода Украіны — ордэн княгіні Вольгі I, II, III ступені. Законам было прадугледжана, што яго дзеянне распаўсюджваецца на праваадносіны, звязаныя з узнагароджаннем асоб, удастоеных знакаў адрознення Прэзідэнта Украіны. Прэзідэнту было рэкамендавана прывесці свае рашэнні ў адпаведнасць з прынятым Законам.