Аль-Сарафія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аль-Сара́фія (араб. جسر الصرافية‎‎) — аўтамабільны мост праз раку Тыгр, галоўны ў сталіцы Ірака — Багдадзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мост быў пабудаваны ў 1940-х ці 1950-х гадах і аб'ядноўвае два паўночных раёна Багдада: Вазірыя і Ютафія.

У 1991 годзе ў выніку амерыканскіх бамбардзіровак мост быў пашкоджаны, 12 красавіка 2007 года ён абваліўся. Інфармацыйнае агенцтва Associated Press са спасылкай на паліцыю і сведкаў з ліку мясцовых жыхароў паведаміла, што прычынай абрушэння стаў выбух грузавіка, начыненага выбухоўкай, кіраванага смяротнікам. У распаўсюджанай тады ж афіцыйнай зводцы паведамлялася аб 10 загінуўшых і 26 параненых у выніку катастрофы. Паліцыяй была аказана дапамога прынамсі 20 кіроўцам і пасажырам, чые машыны апынуліся выкінутыя ў ваду ў выніку абрушвання моста.[1]

Рэканструкцыя моста заняла год і два месяцы, і 27 мая 2008 а прэм'ер-міністр Ірака Нуры аль-Малікі адкрыў яго.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Suicide truck bomb collapses Baghdad bridge. Associated Press (12 красавіка 2007). Праверана 03.10.2010.