Нуры аль-Малікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нуры аль-Малікі
араб. نوري المالكي‎‎
Прэм’ер-міністр Ірака
20 мая 2006 — 11 жніўня 2014
Папярэднік Ібрагім аль-Джафары
Пераемнік Хайдэр аль-Абадзі

Нараджэнне 20 чэрвеня 1950(1950-06-20) (73 гады)
Імя пры нараджэнні араб. نوري كامل المالكي‎‎‎
Веравызнанне іслам і шыіты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нуры Камель Махамед Хасан аль-Малікі (араб. نوري كامل المالكي‎‎, нар. 20 чэрвеня 1950) — іракскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1950 годзе (не дакладна) у Абу Гараку, цэнтральным іракскім горадзе, што знаходзіцца паміж Кербелай і Эль-Хілай. Ён наведваў школу ў Эль-Хіндыі. Пазней атрымаў ступень бакалаўра ў адным і каледжы Багдаду і ступень магістра па літаратуры ў Багдадскім дзяржаўным універсітэце. Некаторы час аль-Малікі жыў у Хіле, дзе ён працаваў у Дэпартаменце адукацыі. Ён далучыўся да ісламскай шыіцкай партыі Дава ў канцы 1960-х, пакуль вучыўся ва ўніверсітэце.

У 1980 годзе ўрад Садама Хусейна прысудзіў аль-Малікі да смерці за яго актыўны ўдзел у партыі «Дава» і шыіцкім руху. Ён быў вымушаны бегчы з краіны і доўгі час жыў у выгнанні спачатку ў Іране, затым у Сірыі.

Вярнуўшыся дадому пасля звяржэння Садама, ён становіцца намеснікам старшыні Камітэта па дэ-баасітызацыі пры іракскім часовым урадзе. У задачы камітэта ўваходзіла чыстка органаў улады і арміі ад былых членаў партыі «Баас». Прадстаўнікі суніцкай абшчыны Іраку разглядалі гэтыя чысткі як частка змовы шыітаў, накіраванага на захоп улады ў Іраку. Аднак чысткі закранулі як шыітаў, так і сунітаў-прыхільнікаў былой кіруючай партыі.

22 красавіка 2006 года прэзідэнь Джаляль Талабані прызначыў Нуры аль-Малікі прэм’ер-міністрам Ірака.

У маі 2014 года палітычны блок Нуры Малікі набраў адносную большасць на парламенцкі выбарах у краіне (93 з 328 месцаў)[1].

У апошнія гады Малікі стаў праводзіць больш жорсткую палітыку, накіраваную на дамінаванне шыітаў, што, на думку Вашынгтонскай адміністрацыі, штурхавала сунітаў на ўзброенае супрацьстаянне[2].

У жніўні 2014-га, калі амерыканцы ў саюзе з састарэлым аяталай Алі Сістані (духоўны лідар іракскіх шыітаў) здолелі адправіць у адстаўку шматгадовага (з 2006-га) прэм’ера Нуры аль-Малікі, супраць якога, уласна, і пачалося суніцкае паўстанне, якім скарысталася «Ісламская дзяржава». Сістані заклікаў усіх іракцаў аб’яднацца ў барацьбе з ІД, а прэм’ерам стаў больш прымальны для сунітаў Хайдар аль-Абадзі.

Знаходзячыся ў адстаўцы, Нуры Аль-Малікі заявіў, што ЗША замяшаны ў змове па падзеле Ірака і ў аказанні падтрымкі тэрарыстычным арганізацыям. У інтэрв’ю ён падкрэсліў, што Злучаныя Штаты вялі ролю назіральніка, калі тэрарыстычная арганізацыя ІДІЛ захоплівала новыя раёны краіны, нягледзячы на тое, што ім былі вядомы планы і перамяшчэнні баевікоў, але яны не сталі наносіць удары па калонах тэрарыстаў у Заходняй пустыні Ірака. Па словах аль-Малікі, ёсць буйныя дзяржавы, уключаючы Злучаныя Штаты, якія імкнуцца падзяліць Ірак, і гэты праект па-ранейшаму існуе. У той жа час, ён падтрымаў барацьбу Расіі з тэрарызмам на Блізкім Усходзе[3].

Зноскі