Альбан Брытанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбан Брытанскі
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння III стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 305[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбан (Албан, Албаній, Олбан) Брытанскі, Албан Веруламскі, лац.: Albanus, англ. Alban; каля 209—305) — першы святы мучанік Брытанскіх астравоў, адзін з трох святых разам з Ааронам і Юліем, шанаванне якіх захавалася з часоў Рымскай Брытаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Згадванне аб мучаніцтве Альбана з'яўляецца адным з першых гістарычных сведчанняў аб хрысціянстве ў Брытаніі. Паводле паведамленняў гісторыкаў Гільдыя (VI стагоддзе) і Беды Вялебнага, Альбан загінуў падчас ганенняў на хрысціян 302—305 пры імператары Дыяклетыяне. Па іншых дадзеных яго смерць адносіцца да часу імператара Септымія Севера (каля 200) або імператара Дэцыя (249—251). Альбан быў рымскім ваяром. Звярнуўшыся ў хрысціянства пад уплывам святара Амфібала, якога ён хаваў падчас пераследу, Альбан быў асуджаны на смерць і абезгалоўлены ў горадзе Веруламіуме, цяпер — горад Сент-Олбанс, названы ў гонар святога.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Niblett, Rosalind (2001), Verulamium: The Roman City of St Albans, Tempus Publishing Ltd, ISBN 0-7524-1915-3