Перайсці да зместу

Альбіцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбіцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Albizia Durazz.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26448
NCBI  3812
EOL  1271473
IPNI  21602-1

Альбіцыя (Albizia) — род трапічных дрэў і кустоў сямейства бабовыя. Для раслін характэрныя шарападобныя суквецці, кветкі якіх маюць вельмі доўгія тычачкі. Каля 125 відаў.

Назва паходзіць ад імя італьянца Філіпа дэль Альбіцы, які пазнаёміў у XVIII стагоддзі Еўропу з гэтай раслінай.

Дрэвы ці кусты з двойчыперыстаскладанымі лістамі і кветкамі з непрыкметным венчыкам і шматлікімі доўгімі ярка афарбаванымі тычынкавымі ніткамі. Суквецці галоўчатыя або коласападобныя.

Альбіцыя серпападобная (Albizia falcata) — адно з самых хуткарослых дрэў у свеце (гадавы прырост больш за 5 м).

Растуць у тропіках і субтропіках, пераважна ва Усходнім паўшар’і. Альбіцыя ленкаранская (Albizia julibrissin), ці «шаўковая акацыя», трапляецца ў талышскіх лясах на поўдні Азербайджана. Як дэкаратыўную расліну разводзяць на поўдні Еўропы, у Крыме, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі.

Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну і кару, багатую дубільнымі рэчывамі або сапанінамі. Выкарыстоўваюцца як тэхнічныя, сідэратныя, кармавыя, лекавыя (лісце і кветкі ў Індыі ўжываюцца для лячэння праказы) і фарбавальныя расліны, а таксама для зацянення і ветрааховы плантацый чаю і кавы, аблясення пустэчаў, стварэння прысад, вытворчасці камедзі; з насення альбіцыі вырабляюць каштоўны алей для фарбаў.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 274 с.: іл.