Перайсці да зместу

Аляксандр Мітрафанавіч Леанкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мітрафанавіч Леанкоў
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1915(1915-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1996
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера цеплаэнэргетыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Мітрафанавіч Леанкоў (1915—1996) — беларускі спецыяліст у галіне цеплаэнергетыкі. Кандыдат тэхнічных навук (1953), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Скончыў Херсонскі марскі тэхнікум рыбнай прамысловасці (1935), Беларускі політэхнічны інстытут (1949), Ленінградскі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1953)[1].

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1953, прафесар кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1958—1975 — загадчык кафедры)[1].

Памёр у 1996 годзе[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: праблемы цеплаэнергетыкі (паравыя і газавыя турбіны, цеплавыя электрычныя станцыі); павышэнне эфектыўнасці дзеючых цеплавых электрычных станцый шляхам удасканалення тэхналагічнага цыкла і абсталявання ЦЭЦ на аснове даследавання агрэгатаў у натурных умовах; падрыхтоўка інжынерных і навуковых кадраў[1].

Званне «Заслужаны энергетык Беларускай ССР» (1980) і інш[1].

Зноскі

  • На фронт ушел добровольцем : [Леонков Александр Митрофанович] / Татьяна Леонкова // Новы дзень : жлобінская раённая газета. — 2019. — 14 июня (№ 44).
  • Леанкоў Аляксандр Мітрафанавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Минск, 1981. — Т. 5. — С. 357.
  • Леонков Александр Митрофанович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 366.
  • Профессор Александр Митрофанович Леонков (1915—1996) // Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ. Энергетика. — 2015. — № 6. — С. 98. — Дата рождения: 06.10.2015.