Аліса (галасавы памочнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галасавы памочнік Аліса

«Аліса» — віртуальны галасавы памочнік, створаны ў кампаніі «Яндэкс». Імітуе жывы дыялог, распазнаючы натуральную гаворку (вусную і пісьмовую) і даючы адказы на пытанні (прамаўляючы іх услых і выводзячы на экран). Працуе ў дадатках «Яндэкс» і «Яндэкс.Браўзер» для iOS і Android, а таксама ў бэта-версіі Галасавога памочніка для Windows.

Функцыянальнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная функцыя «Алісы» — вырашаць паўсядзённыя задачы: шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, знаходзіць месцы, пракладваць маршруты, паказваць прагноз надвор’я і іншае. Для гэтага памочніца звяртаецца да сэрвісаў «Яндэкса» — «Яндэкс.Пошуку», «Яндэкс.Карт», «Яндэкс.Музыцы» і іншых, а таксама ўмее адкрываць некаторыя іншыя дадаткі. Акрамя таго, «Аліса» можа забаўляць суразмоўцу, падтрымліваючы дыялог на адвольныя тэмы: яна адказвае на пытанні і парыруе астроты.

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Стваральнікі адзначаюць, што магчымасць падтрымліваць дыялог на вольныя тэмы, не абмяжоўваючыся наборам загадзя зададзеных сцэнарыяў, рэалізаваная з дапамогай тэхналогій машыннага навучання, у тым ліку нейронавых сетак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]