Android

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Android
Android new logo 2019.svg
Android 13 homescreen.pngДамашні экран Android 13
Распрацоўшчык Google Inc., Open Handset Alliance
Першы выпуск 23 верасня 2008 года
Апошняя версія Android 13 — 15 жніўня 2022
Падтрымлівае мовы японская мова, руская мова, некалькі моў[d], англійская, кітайская мова, Yue Chinese[d], італьянская мова, каталанская мова і іспанская мова
Падтрымлівае платформы ARM, MIPS, POWER, x86
Тып ядра Маналітнае (Linux)
Ліцэнзія Apache License, Version 2.0[d][1] і GNU General Public License, version 2.0[d]
Стан актуальнае
Рэпазітар зыходнага коду android.googlesource.com
android-review.googlesource.com/…
Вэб-сайт android.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Android (андроід) — аперацыйная сістэма для смартфонаў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, фітнес-гадзіннікаў, нэтбукаў, смартбукаў і тэлевізараў, заснаваная на ядры Linux.[2] Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-дадаткі, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае дадаткі, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Першая версія Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.

Першым смартфонам з аперацыйнай сістэмай Android стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 года.[4]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Набыццё Google[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША.[5] Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[6] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[7]. У той час пра распрацоўку Android было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў.[5] Гэта стала падставай для з’яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance[правіць | правіць зыходнік]

5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile.[8] Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.[8]

9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, SoftBank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.[9][10]

Ліцэнзаванне[правіць | правіць зыходнік]

21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[11] пад ліцэнзіяй Apache License.[12]

Згодна з ліцэнзіяй Apache License вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць несвабодныя бібліятэкі і дастасаванні, не аддаючы іх супольнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]