Перайсці да зместу

Алію Абубакар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Алію Абубакар
Поўнае імя Алію Аўду Абубакар
Нарадзіўся 15 чэрвеня 1996(1996-06-15)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Нігерыя
Рост 192 см[2]
Вага 80 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Хан-Тэнгры
Нумар 25[2]
Маладзёжныя клубы
Нігерыя Мутумчы Акадэмі
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Ізраіль Ашдод 1 (0)
2016 Туніс Бізертэн 3 (0)
2016 Фінляндыя КуПС (Куапіа) 25 (0)
2017 Грузія Дзіла (Горы) 19 (0)
2018 Фінляндыя ПС Кемі 13 (1)
2018—2019 Беларусь Слуцк 23 (0)
2019 Украіна Алімпік (Данецк) 2 (0)
2020 Казахстан Шахцёр (Караганда) 1 (0)
2020 Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 11 (0)
2021 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 3 (0)
2022—2023 Боснія і Герцагавіна Раднік (Хаджычы)
2023— Казахстан Хан-Тэнгры (Алматы)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Нігерыя Нігерыя (да 17) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018

Алію Абубакар (нар. 15 чэрвеня 1996) — нігерыйскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Хан-Тэнгры» з Алматы.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2014 года падпісаў трохгадовы кантракт з ізраільскім клубам «Ашдод», аднак па закачэнні сезона 2014/15 пакінуў каманду пасля яе вылету з элітнага дывізіёна. У пачатку 2016 года выступаў туніскі клуб «Бізертэн», пасля перайшоў у фінскі КуПС. Сезон 2017 правёў у грузінскай «Дзіле». У красавіку 2018 года зноў накіраваўся ў Фінляндыю, стаўшы іграком «ПС Кемі».

У ліпені 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Слуцк»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[4]. У ліпені 2019 года пакінуў беларускую каманду[5] і неўзабаве стаў іграком данецкага «Алімпіка»[6]. Аднак, за данецкі клуб згуляў толькі ў двух матчах і ўжо ў лістападзе таго ж года пакінуў каманду.

У студзені 2020 года папоўніў склад карагандзінскага «Шахцёра»[7], аднак згуляў толькі ў адным матчы і ў ліпені таго ж года далучыўся да «Акжэтпеса». У сакавіку 2021 года стаў іграком «Жэтысу», дзе гуляў да лета.

У верасні 2022 года далучыўся да баснійскага «Радніка» з Хаджычаў, а ў сакавіку 2023 года вярнуўся ў Казахстан, папоўніўшы склад першалігавага «Хан-Тэнгры».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Нігерыі на чэмпіянаце свету да 17 гадоў у ААЭ ў 2013 годзе, дзе разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам.

  • Чэмпіён свету да 17 гадоў: 2013

Зноскі