Анатоль Анатольевіч Котаў
Анатоль Анатольевіч Котаў | |
---|---|
Нараджэнне |
1980 |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | дыпламат, дзяржаўны дзеяч |
Месца працы |
Анатоль Анатольевіч Котаў (нар. 1980, Мінск) — беларускі дыпламат, дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (2002). У 2002—2006 — трэці, затым другі сакратар галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 — трэці, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2010 — галоўны саветнік, з 2014 — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2015 — вядучы спецыяліст Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, генеральны сакратар НАК[1]. Намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[2]. Намеснік загадчыка аддзелам фінансавання дзяржаўных органаў галоўнана фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 жніўня звольніўся з пасады ў знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення масавых выступленняў супраць фальсіфікацыі выбараў[3]. З’ехаў за мяжу, дзе стаў часткай Беларускага фонду салідарнасці спартсменаў[4]. Адказны за знешнюю палітыку і гандаль у Народным антыкрызісным упраўленні[5].
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[6].
Зноскі
- ↑ noc.by
- ↑ zviazda.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ belarus-nau.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)