Перайсці да зместу

Анатоль Анатолевіч Котаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Анатольевіч Котаў)
Анатоль Анатолевіч Котаў
Нараджэнне 1980
Член у
Адукацыя
Месца працы

Анатоль Анатолевіч Котаў (нар. 1980, Мінск) — беларускі дыпламат і грамадскі дзеяч.

У 2002 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.

У 2002—2006 гадах — трэці, затым — другі сакратар галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах — трэці, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2010 года — галоўны саветнік, з 2014 года — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

З 2015 года — вядучы спецыяліст Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, генеральны сакратар НАК[1]. Намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[2].

Працаваў намеснікам загадчыка аддзелам фінансавання дзяржаўных органаў галоўнага фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 жніўня 2020 года звольніўся з пасады на знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення масавых выступленняў супраць фальсіфікацыі выбараў[3]. Таксама 18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[4].

З’ехаў за мяжу і далучыўся да Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці[5]. Адказны за знешнюю палітыку і гандаль у Народным антыкрызісным упраўленні[6].

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

У 2024 годзе быў завочна прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу памерам 15000 базавых велічынь па справе «Форуму дэмакратычных сіл Беларусі»[7].

Зноскі

  1. Заседание Исполкома. На должность генерального секретаря НОК Беларуси утвержден Анатолий Котов
  2. Анатоль Котаў, намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года»
  3. Супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта расказаў, чаму звольніўся ў знак пратэсту. Наша Ніва (2 верасня 2020).
  4. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020.
  5. Былы чыноўнік з Кіраўніцтва справамі прэзідэнта з’ехаў за мяжу, каб дапамагаць рэпрэсаваным беларускім спартсменам. Наша Ніва (6 кастрычніка 2020).
  6. Народнае Антыкрызіснае Упраўленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
  7. Вераніцы Цапкала, Вользе Карач і яшчэ тром дзеячам завочна далі па 12 гадоў калоніі. Наша Ніва (8 ліпеня 2024).