Антропа Мельнікаў
Выгляд
Антропа Мельнікаў | |
---|---|
Род дзейнасці | спявак |
Дата нараджэння | 1834 |
Месца нараджэння | Сафолава, Шлісельбургскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня |
Дата смерці | 1915 |
Месца смерці | Сафолава, Шлісельбургскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Антропа (Антроп) Мельнікаў (1834 год, Сафолава — 1915 год, Сафолава) — іжорскі рунаспевец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Антропа Мельнікаў быў сучаснікам і земляком Ларын Параске. У дзяцінстве яны спявалі разам.
Мельнікаў нарадзіўся ў вёсцы Сафолава прыхода Вуолы ў 1834 годзе. Антропа быў прыгонным, і яго жыццё было цяжкім. Яго бацька таксама быў рунапеўцам, ад яго і сын навучыўся спяваць свае руны.
У 1859 годзе руны ў выкананні Антропа Мельнікава запісваў студэнт з Фінляндыі Ф. А. Саксбек. За спевы рун Саксбеку Мельнікаў панёс публічнае пакаранне розгамі.
У шматлікіх песнях, захаваных Мельнікавым, прысутнічае трагічны сюжэт. Напрыклад, сярод іх ёсць балада пра жонку, якая забіла мужа.
Памёр у 1915 годзе ў вёсцы Сафолава.[1][2]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лукичева Е. Песенная Ингерманландия // OMAL* MAAL* . — 1999. — № 1., С. 15
- Сарессало Л. Ингерманландия : рассказ о народах и культуре Ингерманландии / 66 изд. музеев г. Тампере. — Тампере ; СПб., 2003., С. 22 — 24