Аран Сіладзьі
Аран Сіладзьі | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | фехтаванне |
Клуб | Vasas SC[d][1] |
Нарадзіўся |
14 студзеня 1990 (34 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 180 см[2] |
Вага | 78 кг[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аран Сіладзьі (венг. Szilágyi Áron; нар. 14 студзеня 1990, Будапешт) — венгерскі фехтавальшчык на шаблях, трохразовы алімпійскі чэмпіён у асабістым першынстве (2012, 2016 і 2020), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у каманднай шаблі (2020), чэмпіён свету 2007 года ў камандзе (ва ўзросце 17 гадоў), чэмпіён свету ў асабістых спаборніцтвах (2022), двухразовы чэмпіён Еўропы, шматразовы чэмпіён Венгрыі. Лепшы фехтавальшчык Венгрыі 2011 і 2012 гадоў. Ганаровы грамадзянін Будапешта з 2012 года. Кавалер афіцэрскага крыжа ордэна Заслуг Венгерскай Рэспублікі.
Нёс сцяг Венгрыі на цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. У Рыа стаў першым з 1988 года шаблістам, які здолеў выйграць алімпійскае золата ў асабістым першынстве двойчы запар. Пры гэтым ні ў Лондане-2012, ні ў Рыа-2016 Сіладзьі не дазволіў нікому з сапернікаў набраць больш за 13 ачкоў.
У 2021 годзе венгерскі шабліст стаў аўтарам выдатнага дасягнення: Сіладзьі — першы ў гісторыі фехтавальшчык, які выйграў тры Алімпіяды запар у асабістым першынстве. Праз тры дні венгр выйграў бронзавую ўзнагароду ў камандным турніры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Міжнародная федэрацыя фехтавання — 1913. Праверана 22 студзеня 2020.
- ↑ а б olympics.com — 2021. Праверана 26 ліпеня 2023.