Арбуга
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Арбуга (шведск.: Arboga) — горад у Швецыі, адміністрацыйны цэнтр Арбугскай камуны Вестманландскага лена. Насельніцтва - 10369 чалавек (2005).
Горад з'яўляецца важным транспартным вузлом, бо на яго тэрыторыі перасякаюцца еўрапейскія маршруты E18 і E20, а таксама чыгункі Mälarbanan і Svealandsbanan. У эканоміцы горада важную ролю адыгрывае авіябудаванне і кампаніі інфармацыйных тэхналогій.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка пра Арбугу як пра горад адносіцца да XIII стагоддзя, але гэтая вобласць была заселеная яшчэ ў VIII стагоддзі. Назва (першапачаткова Arbugæ) складаецца з дзвюх частак: Ar, што ў перакладзе з старажытнашведскай азначае «рака» і bughi, што азначае «выгіб» і разам мае значэнне «лукавіна ракі».
У 1285 тут быў заснаваны францысканскі кляштар, які стаў граць дамінуючую ролю сярод кляштараў ордэна ва ўсёй Скандынавіі. У 60-я гг. XVI стагоддзя ў горадзе была закладзена мануфактура па вытворчасці кірасаў і стрэльбаў.