Шведская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шведская мова
Саманазва svenska
Краіны Швецыя, Фінляндыя
Рэгіёны Паўночная Еўропа
Афіцыйны статус Flag of Sweden.svg Швецыя
Flag of Finland.svg Фінляндыя
Flag of Åland.svg Аландскія астравы
Flag of Europe.svg Еўрапейскі саюз
Арганізацыя, якая рэгулюе Шведскі моўны савет у Швецыі (напаўафіцыйны статус) і Шведскае моўнае бюро для шведскамоўных у Фінляндыі
Агульная колькасць носьбітаў ~ 9 млн.
Рэйтынг 89
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Скандынаўская група
Кантынентальная падгрупа
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ISO 639-1 sv
ISO 639-2 swe
ISO 639-3 swe

Шве́дская мо́ва (швед. svenska [svɛnska]) — мова ўсходняй падгрупы скандынаўскай групы, на якой размаўляюць ў Швецыі, частцы Фінляндыі і на аўтаномных Аландскіх астравах. Самая распаўсюджаная мова Скандынавіі з колькасцю носбітаў больш дзевяці міліёнаў.

Шведскай мове ўласцівы: у фанетыцы — наяўнасць доўгіх і кароткіх галосных і зычных гукаў, музычны націск; у марфалогіі — 4 тыпы спражэння дзеяслова, захаванне супіна, які выступае ў якасці нязменнай часткі аналітычнай форм дзеяслова, агульны і ніякі род, 2 лікі і 2 склоны ў сістэме назоўніка, катэгорыя азначальнасці ў прыметніку; у сінтаксісе — цвёрды парадак слоў у сказе.

Мае 7 груп дыялектаў: гаворкі свейскія, ёцкія, нарлацдскія, гутнійскія, паўннёвашведскія, усходнешведскія, нарвежска-шведскія. Найстаражытнейшыя пісьмовыя помнікі — рунічныя надпісы 9—12 ст. (каля 2500). Помнікі лацінскім алфавітам з 13 ст. Сучасная літаратурная мова склалася ў 16—17 ст. на аснове свейскіх гаворак.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]