Армянская АЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Армянская АЭС
арм.: Մեծամորի ատոմակայան
Краіна  Арменія
Месцазнаходжанне Мецамор
Увод у эксплуатацыю 1977
Вывад з эксплуатацыі блок 1 — 1989
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 407,5 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Колькасць энергаблокаў 2
Тып рэактараў ВВЭР-440
Эксплуатаваных рэактараў 1
Іншая інфармацыя
Сайт anpp.am
На карце
Армянская АЭС арм.: Մեծամորի ատոմակայան (Арменія)
Армянская АЭС арм.: Մեծամորի ատոմակայան
Армянская АЭС
арм.: Մեծամորի ատոմակայան
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Армянская АЭС (арм.: Հայկական ատոմային էլեկտրակայան) — атамная электрычная станцыя, пабудаваная ў часы СССР на тэрыторыі Армянскай ССР паблізу горада Мецамор. Складаецца з дзвюх энергаблокаў з рэактарамі тыпу ВВЭР-440. Усталяваная цеплавая магутнасць аднаго блока складае 1375 МВт, электрычная магутнасць — 440 МВт.

З верасня 2003 года АЭС перададзена ў давернае кіраванне тэрмінам на пяць гадоў ААТ «Інтэр РАО ЕЭС».

Еўрасаюз настойвае на кансервацыі АЭС і гатовы вылучыць на гэта 200 млн еўра (перамовы «Еўра-атам»-Мінэнерга Арменіі, 2007 г.). Праблема складаецца толькі ў знаходжанні альтэрнатыўных крыніц і вызначэнні тэрмінаў зачынення станцыі. Праблему электразабеспячэння краіны можа вырашыць толькі будаванне новай АЭС, якая абыйдзецца Арменіі ў $5 млрд[1][2].

Інфармацыя пра энергаблокі[правіць | правіць зыходнік]

Энергаблок[3] Тып рэактараў Магутнасць Пачатак
будаўніцтва
Падлучэнне да сеткі Увод у эксплуатацыю Зачыненне
Чысты Брута
Армянская-1 ВВЭР-440/270 376 МВт 407,5 МВт 01.07.1969 22.12.1976 06.10.1977 25.02.1989
Армянская-2 ВВЭР-440/270 375 МВт 407,5 МВт 01.07.1975 05.01.1980 03.05.1980 2026 (план)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]