Еўрапейскі Саюз

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Еўрапейскі саюз)
Перайсці да: рух, знайсці

Еўрапейскі Саюз (Еўрасаюз, ЕС), Еўрапейскі Звяз (Еўразвяз, ЕЗ) — эканамічны і палітычны саюз 28 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. З насельніцтвам звыш 500 млн. чалавек ЕС вырабляе каля 22% (16,5 трлн. дол.) сусветнага ВУП (2016)[1]. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэі пан'еўрапеізма, доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з'явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.

1957-2013: Пашырэнне ЕС

Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб'яднання вуглю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якога стала аб'яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вуглю, у сілу дадзеная дамова ўступіў з ліпеня 1952.

З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з'яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).

Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі Саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачы ўсё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.

Гісторыя пашырэння ЕС[правіць | правіць зыходнік]

Год Краіна Агульная
колькасць
членаў
1957 Сцяг Бельгіі Бельгія Сцяг Германіі Германія Сцяг Італіі Італія Сцяг Люксембурга Люксембург Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Сцяг Францыі Францыя 6
1973 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Сцяг Даніі Данія Сцяг Ірландыі Ірландыя 9
1981 Сцяг Грэцыі Грэцыя 10
1985 Сцяг  Грэнландыі Грэнландыя (аўтаномная тэрыторыя Даніі) выходзіць з супольнасці 10
1986 Сцяг Іспаніі Іспанія Сцяг Партугаліі Партугалія 12
1990 Сцяг ГДР ГДР (далучылася да ФРГ) 12
1995 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Сцяг Швецыі Швецыя 15
2004 Сцяг Венгрыі Венгрыя Сцяг Кіпра Кіпр Сцяг Латвіі Латвія Сцяг Літвы Літва Сцяг Мальты Мальта Сцяг Польшчы Польшча Сцяг Славакіі Славакія Сцяг Славеніі Славенія Сцяг Чэхіі Чэхія Сцяг Эстоніі Эстонія 25
2007 Сцяг Балгарыі Балгарыя Сцяг Румыніі Румынія 27
2013 Сцяг Харватыі Харватыя 28

17 снежня 2005 г афіцыйны статут кандыдата на ўступ у ЕС быў прадстаўлены Македоніі. Таксама падпісаны шэраг дакументаў, якія адносяцца да Турцыі, Малдове і Украіны, але пэўныя далягляды ўступа ў ЕС гэтых дзяржаў пакуль яшчэ не ясныя.

Нарвегія[правіць | правіць зыходнік]

У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.

Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

Дагаворы[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаны
Набыў моц
Дакумент
1948
1948
Брусельскі пакт
1951
1952
Парыжскі дагавор
1954
1955
Парыжскія пагадненні
1957
1958
Рымскі дагавор
1965
1967
Дагавор зліцця
1975
недастасоўна
Рашэнне Еўрапейскага савета
1986
1987
Адзіны еўрапейскі акт
1992
1993
Маастрыхцкі дагавор
1997
1999
Амстэрдамскі дагавор
2001
2003
Ніцкі дагавор
2007
2009
Лісабонскі дагавор
Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif
                       
Тры апоры Еўрапейскага саюза:  
Еўрапейскія супольнасці:  
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам)
Еўрапейскае аб'яднанне вуглю і сталі (ЕАВС) Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м Еўрапейскі саюз (ЕС)
    Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) Еўрапейская супольнасць (ЕС)
    TREVI Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД)  
  Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ)
  Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ)
Некансалідаваныя органы Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС)    
Спыненне дзейнасці да 2011-га  
                   

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча

Еўрапейскі Звяз амаль поўнасцю знаходіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 км2, а насельніцтва налічвае каля 510 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародна, таму Еуропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Гішпанія і Партугалія знакодзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія – на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя – на Балканскай, Данія – на паўвыспе Ютландыя.

А найбольш буйныя моры: Міжземнае на поўдні – у ім выдзеляюць Лігурыйскае і Тірэнская каля берагоў Францыі і Італіі, Адрыатычнае паміж Італіей і Харватыяй, таксама Іанічнае, Эгейскае і Мрамарнае каля Грэцыі, Кантабрыйскае мора (другая назва – Біскайскі заліў) на захадзе, амывае Гішпанію ды Францыю, Паўночнае мора на паўночным захадзе, якое ляжыць паміж Брытаніей, Даніей, Нямеччынай і Нідэрландамі; Балтыйскае мора на паўночным усходзе паміж Польшай і Прыбалтыкай за аднаго боку і Фінляндыяй з Швецыяй з другога.

Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна і выкарыстоўвае.

Рэльеф

Негледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі Звяз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўдневыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з'яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з'яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Адметна, што шмат гор ў ЕС маюць развітыя цэнтры горналыжнага турызму. Найвышэйшая кропка ЕС – гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а ніжэйшая – польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй узроўня мора). На рэльеф паўночных краін даволе сільна паўплывалі леднікі.

Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС – па-першае, узвышча адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш “разнастайную” эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага Саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аутамагістралі, злучаючыя Францыю з Гішпаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапанні амаль заўседы знаходзяцца на ўзвышчах і ў гарах, а нярудные і паліўныя (акрамя урану) – на раўнінах.

Унутраныя воды

У агульным, Еўрапейскі Саюз даволе добра збяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна – басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне – унутраныя тэрыторыі Гішпаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопа вады, таму там патрэбен мэнеджмэнт водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволе дрэўняя, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, таму як яны сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС – Рэйн - у Германіі, Луара – у Францыі, Дунай – у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з'яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышчах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстуюць як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адідже.

Як і гаворылася раней, шмат рэк звязана з горамі, бо там яны часцей за ўсе

пачынаюцца. Таксама на горных рэках найбольш зручна і выгадна будаваць ГЭС.

Клімат

Большая частка Еўропы – дакладна, паўночная і цэнтральная – належыць да ўмераннага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат ў паўдневаеўрапейскіх краінах. Вялізарна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышей за сярэднешыротныя (расійскі горад Владзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.

Поўнач Фінляндыі захватывае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджан марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы – пераходны, з меньшай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдне ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цеплае і сухое лета, а таксама дажджліваю і не вельмі халодную зіму. У ім находзяцца амаль ўсе Еўрапейскія курорты.

Карысныя выкапанні

Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародна, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачыная з 80-ых гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.

Радовішча нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Велікабрытанія, Нідэрланды), дзе выкарыстуюцца сумесна  ННарвегіяй. Шмат меньш значныя радовішча знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх ў Расіі, Алжыра, Лівіі і Нарвегіі.

Вугаль распаўсюджан у Велікабрытаніі (Ньюкасл), Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі, Адметна, што Нямеччына з'яўляецца міравым лідарам па агульным запасам бурага вугля.

Сістэма кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскі савет[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейская камісія[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскі парламент[правіць | правіць зыходнік]

Савет Еўрапейскага Саюза[правіць | правіць зыходнік]

Суд Еўрапейскага Саюза[правіць | правіць зыходнік]

У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда - адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы - удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.

Іншыя органы[правіць | правіць зыходнік]

Раздзяленне кампетэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

Прававая сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Замежныя справы[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці па рэгіёнах ЕС у 2009 годзе

Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц саюза.

ЕС мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. 18 дзяржаў з ліку саюза далучыліся таксама да валютнага саюза, вядомай як еўразона, дзе выкарыстоўваецца еўра ў якасці адзінай валюты[2]. У 2012 годзе ЕС меў сукупнага ВУП у 16 трлн долараў, маючы 20% доля ад сусветнага валавога ўнутранага прадукта з пункту гледжання парытэту пакупніцкай здольнасці[3].

Са спісу 500 найбуйнейшых карпарацый паводле велічыні прыбытку 161 з іх мае свае штаб-кватэры ў ЕС[4]. У 2007 годзе ўзровень беспрацоўя ў ЕС складаў 7%[5], у той час як інвестыцыі складалі 21,4% ВУП, інфляцыя была на ўзроўні 2,2%, а сальда рахунку бягучых аперацый мела паказчык -0,9% ВУП, што значыць невялікая перавага імпарту перад экспартам. У 2012 годзе ўзровень беспрацоўя ўжо складаў 11,4%[5].

Існуе значная розніца ў ВУП на душу насельніцтва ў межах асобных дзяржаў ЕС. Гэты паказчык вагаецца паміж 11 300 і 69 800 еўра[6]. Розніца паміж самым заможным і самым бедным рэгіёнамі вагалася, у 2009 годзе, з 27% ад сярэдняга для Еўрапейскага Саюза ў Паўночна-заходнім рэгіёне Балгарыі да 332% ад сярэдняга ў Лондане ў Вялікабрытаніі. Акрамя Лондану высокі паказчык ВУП на душу насельніцтва маюць Люксембург (62 500 еўра) і Брусель (52 500 еўра), у той час як найбольш беднымі рэгіёнамі з'яўляюцца Паўночна-заходні (6 400 еўра), Паўночна-ўсходні (6 900 еўра), Паўночна-цэнтральны (6 900 еўра) і Паўднёва-цэнтральны (7 200 еўра)[6].

Валютны саюз[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін-членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 19 краін, апошняй з якіх з'яўляецца Літва, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2015.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]