Афтальмалогія
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Geraet_beim_Optiker.jpg/250px-Geraet_beim_Optiker.jpg)
Афтальмалогія (ад грэч. Ὀφθαλμός — «вока» і λόγος — «вучэнне») — раздзел медыцыны, які вывучае анатомію і фізіялогію органаў зроку, хваробы вачэй і распрацоўвае метады лячэння і прафілактыкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Афтальмалогія вылучылася з хірургіі ў асобную дысцыпліну ў XIX ст.
Вучэнне аб захворваннях вачэй пачало фарміравацца ў старажытных цывілізацыях. Упершыню хваробы вачэй былі згаданыя ў зборы законаў Хамурапі (Вавілон, XVIII ст. да н. э.). Першыя папірусы Старажытнага Егіпта, якія ўтрымліваюць звесткі пра вочных хваробах, датуюцца XVII—XV стст. да н. э.