Аўгуста Перэс Гармендыя
Аўгуста Перэс Гармендыя | |
---|---|
Дата нараджэння | 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1936[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | commandant[d] |
Бітвы/войны |
Аўгуста Перэс Гармендыя (ісп.: Augusto Pérez Garmendia; 1899 — 1936) — іспанскі афіцэр, які вызначыўся ў пачатку грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з Навары.
На момант ліпеньскага паўстання 1936 года ўзначальваў Генеральны штаб у Сан-Себасцьяне. Захаваў лаяльнасць уладам і выступіў супраць мяцежнікаў[2].
21 ліпеня на чале калоны ў 60 машын выехаў у напрамку Віторыі, для падаўлення атрадаў падпалкоўніка Каміла Алонса Вега. Аднак па дарозе затрымаўся, каб ліквідаваць групу паўстанцаў у казармах Лаёла. Пасля накіраваўся ў Эйбар для пераўзбраення і збору добраахвотнікаў.
22 ліпеня вярнуўся ў Сан-Себасцьян і да наступнага дня ліквідаваў атрады мяцежнікаў. Затым калона накіравалася на фронт з місіяй працягнуць рух на Віторыю і аднавіць кантроль над правінцыяй Алава.
Аднак 28 ліпеня Перэс Гармендыя быў цяжка паранены і захоплены варожымі сіламі. Яго перавялі ў Памплону, дзе афіцэр памёр праз некалькі дзён[2] ад гангрэны[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Augusto Pérez Garmendia // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
- ↑ а б Michael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 347
- ↑ Hugh Thomas (2001). The Spanish Civil War, Penguin Books, pág. 364
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Enciclopedia Bernardo Estornés Lasa
- Verano y revolución. La Guerra Civil en Guipúzcoa, Diputación Foral de Guipúzcoa.