Базардзюзю
Выгляд
Базардзюзю? | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 466 м |
Адносная вышыня | 2 454 м[1] |
Размяшчэнне | |
41°13′14″ пн. ш. 47°51′30″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Базардзюзю — вяршыня Водападзельнага хрыбта Вялікага Каўказа на мяжы Азербайджана і Расіі (Дагестан). Вышыня 4466 м. Базардюзю — самая высокая гара ў Азербайджане. Складзена гліністымі сланцамі і парфірытамы. З вяршыні Базардюзю ў пачатку XX стагоддзя спускаліся восем невялікіх леднікоў, найбольшы з якіх меў да 1 кіламетра ў даўжыню і насіў назву Тыхіцар.