Перайсці да зместу

Дагестан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дагестан

руск.: Республика Дагестан

[кам. 1]
Краіна
Гімн State Anthem of the Republic of Dagestan[d] і Dagestan, you holy fatherland[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1991
Кіраўнік Сяргей Алімавіч Мелікаў
Насельніцтва
  • 3 232 224 чал. (2024)
Плошча
  • 50 300 км²
Дагестан на карце
Часавы пояс MSD, UTC+03:00 і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-DA
Тэлефонны код 872
Код аўтам. нумароў 05
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліка Дагестан — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа. Сталіца — горад Махачкала. З усходу абмываецца водамі Каспійскага мора. Мяжуе з Грузіяй, Азербайджанам, Чачнёй, Стаўрапольскім краем і Калмыкіяй. На тэрыторыі Дагестана знаходзіцца самы паўднёвы пункт Расіі — гара Базардзюзю. Абмежаваны на паўночным сходзе Гімрынскім хрыбтом.

Поўдзень рэспублікі займаюць горы і перадгор’і Каўказа, на поўначы — пачынаецца Прыкаспійская нізіна. Плошча складае 50,3 тыс. км².

Чыркейскае вадасховішча

Дагестан размешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа, на ўсходзе абмываецца Каспійскім морам. Берагавая лінія (530 км) слаба раздзеленая. На поўначы — Аграханскі і Кізлярскі залівы і Аграханскі паўвостраў. Дагестан ўключае астравы Чэчэнь, Цюленевы і інш. Паверхні тэрыторыя Дагестана дзеліцца на 4 часткі. Нізінная (значная частка тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровень мора) — паўднёвы захад Прыкаспійскай нізіны, падзяляецца на Церска-Кумскую, Церска-Сулакскую і Прыморскую нізіны. Перадгор’і складаюцца з асобных хрыбтоў паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга распасцірання, падзеленыя шырокімі далінамі і катлавінамі. Унутраны горны Дагестан характарызуецца спалучэннем шырокіх плато (Арактаў, Гунібскае, Хунзахскага і інш.) і вузкіх монаклінальных грабянёў (хрыбет Салатаў, Гімрынскі і інш.). Вышыня да 2500 м. Горныя хрыбты ў многіх месцах прарэзаны глыбокімі цяснінамі-каньёнамі, сярод якіх па сваёй глыбіні (да 1800 м) вылучаецца Галоўны каньён ракі Сулак. Высакагорны Дагестан уключае 2 асноўныя ланцугі гор — Галоўны, або Водападзельны, хрыбет Вялікага Каўказа (Дагестану належыць паўночны схіл) і яго Бакавы хрыбет. Вышэйшы пункт Дагестана — гара Базардзюзю, 4466 м (на мяжы з Азербайджанам).

З карысных выкапняў прамысловае значэнне маюць радовішча нафты, гаручых газаў, каменнага вугалю, серы, мергеляў, кварцавых пяскоў. Мінеральныя крыніцы.

Клімат у цэлым характарызуецца багаццем цяпла і сухасцю. Сярэдняя тэмпература студзеня на нізіне ад + 1,4 °C да −3 °C (у гарах ад — 5 °C да — 11 °C), ліпеня да + 24 °C. Ападкаў выпадае ў сярэднім за год 200—300 мм на паўночна-усходняй нізіне і 600—800 мм у гарах (максімум у вясенне-летні перыяд). Безмарозны перыяд на нізіне ад 160—180 дзён на поўначы да 235—250 дзён на поўдні.

Рачная сетка Дагестана адрозніваецца значнай гушчынёй. Жыўленне рэк пераважна дажджавое і снегавое. Галоўныя рэкі: Церак, Сулак з Аварскім Койсу, Андыйскім Койсу, Казікумухскім Койсу і Каракойсу, Самур. Рэкі выкарыстоўваюцца для гідраэнергетыкі, меліярацыі, водазабеспячэння, часткова для сплаву лесу. Звыш 100 невялікіх азёр з агульнай плошчай каля 150 км², найбольшая колькасць іх у нізоўях Церака і Сулака.

Глебы на нізіне каштанавыя, лугавыя, саланчакі. У перадгор’ях сустракаюцца каштанавыя і горна-лясныя глебы. На спадзістых паўночна-ўсходніх схілах перадгор’яў, а таксама на плато ўнутраных горных частак развіты горныя чарназёмы. Для гор характэрныя таксама горна-стэпавыя, горныя бурыя лясныя і горна-лугавыя глебы. Расліннасць на нізіне і ў ніжніх частках схілаў гор пераважна пустынная палынова-салянкавая і паўпустынная палынова-злакавая. Вышэй 500—600 м да 1500—1600 м — лясныя масівы пераважна з дуба, граба, бука, а ва ўнутраным і высакагорным Дагестана — з бярозы, хвоі і інш.

Насельніцтва 2 910 249 чалавек (2010). З іх у гарадах жывуць 45,2 % (2022).

Этнічны склад

[правіць | правіць зыходнік]
Этна-лінгвістычная карта Дагестана па муніцыпальных утварэннях згодна з перапісам 2010 г.

Дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Дагестан з'яўляюцца руская мова і мовы народаў Дагестана[3]

Народ Колькасць у 2010 годзе, тыс.[4]
Аварцы 850,0 (29,4 %)
у т. л. Андыйцы 11,7
у т. л. Дыдойцы 11,6
у т. л. Ахвахцы 7,9
у т.л. Бежцінцы 5,9
у т.л. Карацінцы 4,7
у т.л. Гінухцы 0,4
Даргінцы 490,4 (17,0 %)
Кумыкі 431,7 (14,9 %)
Лезгіны 385,2 (13,3 %)
Лакцы 161,3 (5,6 %)
Рускія 104,02 (3,6 %)
Азербайджанцы 130,9 (4,5 %)
Табасараны 118,9 (4,1 %)
Чачэнцы 93,7 (3,2 %)
Нагайцы 40,4 (1,4 %)
Рутульцы 27,8 (1 %)
Агулы 28,1 (1 %)
Цахуры 9,8
Армяне 3,3
Татары 2,5
Украінцы 0,6
паказаны народы з колькасцю больш за 1000 чаловек

Дагестан падзяляецца на 38 адміністрацыйных раёнаў. Сёлы: Ахты, Чынар.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. авар.: Дагъистан Жумгьурият, агул.: Дагъустан Жумгьурият, азерб.: Дағыстан Республикасы, дарг.: Дагъистан Республика, кум.: Дагъыстан Республикасы, лакск.: Дагъустаннал Республика, лезг.: Дагъустан Республика, наг.: Дагыстан Республикасы, рут.: Дагъустан Республика, таб.: Дагъустан Республика, Шаблон:Lang-ttt, цахур.: Дагъыстан Республика, чач.: ДегIeстан Республика
  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Глава 1, Статья 11 // Конституция Республики Дагестан (2003 г.). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2018. Праверана 18 сакавіка 2012.
  4. Всероссийская перепись населения 2010 г. Национальный состав населения Российской Федерации. «Демоскоп». Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 5 снежня 2015.