Бакар (харв.: Bakar) — горад у Харватыі, у Прыморска-Гаранскай жупаніі. Горад знаходзіцца на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, у глыбіні Бакарскай бухты, якая выходзіць у заліў Кварнер. Бакар размешчаны за 20 км на паўднёвы ўсход ад Рыекі. Насельніцтва горада — 1566 чалавек (2001 год), насельніцтва абшчыны Бакар — 7 773 чалавека. 90 % насельніцтва г. Бакар — харваты.