Банальная рыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бана́льная ры́фма — рыфма, якая ў выніку частага ўжывання рознымі паэтамі страціла сваю навізну і неспадзяванасць. Яшчэ А. Пушкін высьмейваў сваіх сучаснікаў-паэтаў за эксплуатацыю банальных рыфмаў тыпу кровь — любовь, розы — морозы і г. д. У кожнай нацыянальнай паэзіі ёсць свае банальныя рыфмы, супраць якіх змагаецца літаратурная грамадскасць. У беларускай паэзіі такія рыфмы, як сонца — аконца — бясконца, снег — смех, век — чалавек, след — свет і некаторыя іншыя, успрымаюцца сёння як банальныя рыфмы, сугуччы ніжэйшага гатунку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]