Вячаслаў Пятровіч Рагойша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Пятровіч Рагойша
Viačasłaŭ Rahojša.jpg
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1942(1942-06-05) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, learned literary
Навуковая сфера беларуская літаратура[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны

Вячаслаў Пятровіч Рагойша (5 чэрвеня 1942, в. Ракаў) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1993), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Пётр Іосіфавіч (12.07.1914 — 23.10.1985), маці — Валянціна Антонаўна (30.11.1917 — 10.01.2003)[2].

У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».

Доктар філалагічных навук. Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (19962016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія 20 стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).

Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўству, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора[3], з якiх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым лiку 16 манаграфiй[4]. Першым дасканала даследваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.[5]

Навуковыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2002. — 140 с.
  • Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
  • Паэтычны слоўнік. Выданне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004[6].
  • Беларускае вершаванне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010.[7].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Рагойша, К., Рагойша, А. Нам сняцца сны пра Беларусь : вершы, эсэ, успаміны / Кастусь Рагойша, Антось Рагойша / Укл., падр. тэкстаў і ка-ментар В. Рагойшы. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 152 с. — ISBN 978-985-6852-80-3
  3. Асноўныя навуковыя і навукова-метадычныя публікацыі В. Рагойшы Архівавана 10 сакавіка 2007.
  4. «Звязда», 16 красавіка 2004 года(недаступная спасылка)
  5. Будкін, Сяргей. «Баравікі» Купалы. Беларускае радыё «Рацыя» (7 мая 2008 года). Праверана 10 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  6. Паэтычны слоўнік(недаступная спасылка)
  7. Беларускае вершаванне(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]