Барбру Альвінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барбру Альвінг
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, сцэнарыст, перакладчыца
Дата нараджэння 12 студзеня 1909(1909-01-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1987(1987-01-22) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Hjalmar Alving[d]
Маці Fanny Alving[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барбру Альвінг (швед. Barbro Alving, 12 студзеня 1909 — 22 студзеня 1987) — шведская журналістка, пісьменніца і феміністка. Часта друкавалася пад псеўданімам Bang.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Упсала ў 1909 г. і была малодшай дачкой пісьменніцы Фані Альвінг і выкладчыка скандынаўскіх моў і літаратуры Яльмара Альвінга. Калі Барбру было 7 гадоў, сям’я пераехала ў Стакгольм. Там Барбру паступіла ў школу Whitlockska samskolan, якую скончыла ў 1928 годзе.

C 1928 па 1931 год Барбру працавала рэдакцыйным сакратаром у штотыднёвым часопісе Idun, а ў 1934—1959 гг. — журналісткай у штодзённай газеце Dagens Nyheter. Ва ўзросце 27 гадоў яна вяла рэпартажы з Алімпійскіх гульняў-1936 у Берліне і з Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Па заданні Dagens Nyheter яна была на Савецка-фінляндскай вайне, рабіла рэпартажы падчас акупацыі Нарвегіі нямецкімі войскамі, Венгерскага паўстання 1956 года. У якасці замежнага карэспандэнта яна на працягу некалькіх гадоў ездзіла ў ЗША, В’етнам, Афрыку, на Далёкі Усход.

Стаўшы пацыфісткай, Барбру Альвінг перайшла ў каталіцтва. У 1950-х гг. яна ўдзельнічала ў кампаніі па недапушчэнні ўладання Швецыяй ядзернай зброяй. Паколькі галоўны рэдактар ​​Dagens Nyheter быў прыхільнікам шведскай ядзернай праграмы, Барбру сышла з газеты і перайшла ў штотыднёвы часопіс Vecko-Journalen. З-за адмовы ўдзельнічаць у мерапрыемстве грамадзянскай абароны яна была на месяц пасаджана ў турму Лангхольмен ў Стакгольме, аб знаходжанні ў якой ў 1956 г. напісала кнігу Dagbok från Långholmen («Лангхольменскія дзённікі»).

Барбру Альвінг была ўражана дзейнасцю пісьменніцы Элін Вегнер і пасля яе смерці ў 1949 годзе пачала збіраць матэрыялы пра яе жыццё, якія пасля былі апублікаваныя ў біяграфіі Вагнер, напісанай Улай Ісаксан і Эрыкам Яльмарам Ліндэр.

Барбру напісала некалькі кніг, сярод якіх былі яе газетныя калонкі пад псеўданімам «Käringen mot strömmen» («Рабіць усё насуперак», літаральна: «Старая карга супраць цячэння»): яны былі апублікаваныя ў 1946—1973 гг. Яна таксама напісала некалькі сцэнарыяў.

У 1975 г. Барбру Альвінг была ўзнагароджана прэстыжнай прэміяй Таварыства Дзевяці. У гонар Барбру названы фемінісцкі часопіс Bang.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Barbro Alving // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Barbro Alving // http://grav.genealogi.se/Gravsokview.php?g_id=67218 Праверана 10 студзеня 2018.
  3. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]