Перайсці да зместу

Барыс Абрамавіч Гельфанд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Абрамавіч Гельфанд
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя шахматы
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1968(1968-06-24) (56 гадоў)
Грамадзянства
Трэнер Тамара Ашэраўна Галавей і Альберт Зіноўевіч Капенгут
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Абрамавіч Гельфанд (24 чэрвеня 1968, Мінск) — беларускі і ізраільскі шахматыст, міжнародны гросмайстар (1989). Віцэ-чэмпіён свету па шахматах 2012—2013 (у маі 2012 года прайграў матч на першынства свету індыйскаму шахматысту Вішванатану Ананду). У 1998 годзе пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль.

З шахматамі пазнаёміўся ў шасцігадовым узросце. У 1970-х быў вучнем мінскага шахматнага трэнера Эдуарда Зелькінда, пазней займаўся ў Тамары Галавей і Альберта Капенгута. У 1980—1983 наведваў двухтыднёвыя сесіі Школы Петрасяна ў Расіі. Пераможца XIII Мемарыяла Сакольскага ў Мінску (1983). Чэмпіён БССР па шахматах 1984 і 1985.

Пераможца Кубка свету 2009 года, які праходзіў у Ханты-Мансійску.

Удзельнічаў у 9-і шахматных алімпіядах — XXIX-я (1990) у Нові-Сад за зборную СССР, XXXI-я (1994) у Маскве, XXXII-я (1996) у Ерэване за зборную Беларусі, XXXIV—XXXIX (2000—2010) за зборную Ізраіля.

З 1998 года жыве ў Ізраілі (горад Рышон ле-Цыён). Жанаты з Маяй, мае дачку — Авіталь, у 2011 годзе нарадзіўся сын — Аўнер.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.