Барыс Анатольевіч Бараўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Анатольевіч Бараўскі
Дата нараджэння 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 1952
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, тэрапеўт, медыцынскі адміністратар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Барыс Анатольевіч Бараўскі (1891, Маскоўская вобласць — 1952) — урач, тэрапеўт. Заслужаны ўрач БССР (1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1922 годзе разам з вайсковай часцю прыбыў у Полацк, дзе і застаўся працаваць. З таго ж года ўзначальваў тэрапеўтычнае аддзяленне полацкай гарадской бальніцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся на папярэдняе месца працы.

Яго артыкулы, у тым ліку і па гісторыі медыцыны, публікаваліся ў часопісах.

Памёр у 1952 годзе. Пахаваны ў Полацку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У ліку першых чатырох урачоў у 1941 годзе Б. Бараўскаму было прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, ганаровымі граматамі і падзякамі[1].

Зноскі