Барыс Кляменцьевіч Тарлецкі
Барыс Кляменцьевіч Тарлецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | студзень 1942 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы |
Барыс Кляменцьевіч Тарле́цкі (Тэрлецкі, Цярлецкі; 1890, г. Адэса — 1942) — беларускі геолаг. Адзін з найбуйнейшых геолагаў, які займаўся геалагічнымі даследаваннямі ў даваеннай Беларусі[1].
З 1922 г. — прафесар, загадчык кафедры мінералогіі і геалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай гаспадаркі (у 1924—1925 гг. — Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай і лясной гаспадаркі). Пасля зліцця інстытута з Горацкім сельскагаспадарчым інстытутам і ўтварэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках звестак аб працы ў БССР няма[1].
У 1930-1940-х гг. — у Ленінградзе[1], інжынер-геолаг Цэнтральнага навукова-даследчага геолага-разведачнага інстытута. Пражываў у доме па З'ездаўская лінія , 29, кв. 20. Загінуў у час блакады Ленінграда ў студзені 1942. Пахаваны на Смаленскіх могілках[2].
Зноскі
- ↑ а б в Барыс Кляменцьевіч Цярлецкі ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ Терлецкий Борис Клементьевич, 1890 г. р. . visz.nlr.ru. Праверана 13 кастрычніка 2023.