Херсонская губерня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Херсонская губерня
Coat of Arms of Russian Empire.svgГуберня Расійскай імперыі
Герб
Coat of Arms of Kherson Governorate.png
Цэнтр Херсон
Утворана 1803
Плошча 63 209 кв.вёрст
Насельніцтва 3 215 700 чал. (1905)
Пераемнасць:
Мікалаеўская губерня
Херсонская вобласць

Херсонская губерня — губерня, якая была размешчана ў Расійскай імперыі і ахоплівала сучасную Херсонскую, Мікалаеўскую, частку Адэскай і Кіраваградскай абласцей Украіны, а таксама частку Прыднястроўя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Губерня была заснавана ў 1803 г. Аляксандрам I указам ад 15 мая № 20760, калі цэнтр быў перавеены з Мікалаева ў Херсон. Губерня існавала да 1922 г., затым частка яе стала Мікалаеўскай.

Указам Сената ад 8 кастрычніка 1802 г. Наварасійская губерня была падзелена на Екацярынаслаўскую, Мікалаеўскую і Таўрычаскую губерні. Херсонскі павет увайшоў у склад Мікалаеўскай губерні. Мікалаеўская губерня праіснавала менш года. Указам Сената ад 15 мая 1803 г. губернскае кіраванне з Мікалаева было перакладзена ў Херсон і губерня стала называцца Херсонскай. Да канца XIX стагоддзя значных адміністрацыйна-тэрытарыяльных змен на Херсоншчыне не адбывалася. У сакавіку 1918 г. ад Крыма да Украіны адышло тры паўночныя паветы, у тым ліку Дняпроўскі, ён стаў складовай часткай Херсонскай губерні. 28 студзеня 1920 г. Усеўкррэўкам прыняў пастанову аб падзеле Херсонскай губерні на Херсонскую і Адэскую. Цэнтрам Херсонскай губерні стаў Мікалаеў. У снежні 1920 г. Херсонская губерня была пераназвана ў Мікалаеўскую. Херсон стаў павятовым цэнтрам Мікалаеўскай губерні. У 1922 годзе Адэская і Мікалаеўская губерні аб'яднаны ў Адэскую губерню. Херсонскі павет з гэтых пор уваходзіць у склад Адэскай губерні. У 1923 годзе Адэская губерня падзелена на 6 акруг, у тым ліку Херсонскую акругу з цэнтрам у г. Херсоне. У 1930 годзе праведзена новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Херсонская акруга была ліквідаваны, а Херсонскі сельскі раён перададзены ў ведамства Херсонскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. У верасні 1937 года з Адэскай вобласці была вылучана Мікалаеўская.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова губерня была падзелена на 4 паветы: Елісаветградскі, Ціраспальскі, Альвіёпальскі і Херсонскі, а з ліпеня 1806 года на 5: Александрыйскі, Елісаветградскі, Альвіёпальскі, Ціраспальскі і Херсонскі. У 1825 годзе з частак Херсонскага і Ціраспальскага паветаў быў створаны Адэскі павет. У 1828 годзе Альвіёпальскі і Елісаветградскі паветы былі скасаваны і на іх аснове створаны Бабрынецкі павет. У 1834 годзе Ціраспальскі павет быў падзелены на 2 часткі і створаны новы Ананьеўскі павет. У 1865 годзе кіраванне Бабрынецкага павета перанесена ў Елісаветград і павет пераназваны ў Елісаветградскі.

Адміністрацыйны падзел Херсонскай губерні
Павет Павятовы горад Плошча, кв.вёрст Насельніцтва, тыс.чал.
1 Александрыйскі Александрыя 9 810,6 327,199
2 Ананьеўскі Ананьеў 9 041,0 187,226
3 Елісаветградскі Елісаветград 13 942,0 507,660
4 Адэскі Адэса 9 272,0 532,729
5 Ціраспальскі Ціраспаль 6 352,0 206,568
6 Херсонскі Херсон 17 181,0 532,956
7 Мікалаеўскае ваеннае губернатарства Мікалаеў 173,37 92,000

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ru-gub-stub