Перайсці да зместу

Белакрылы крыжадзюб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белакрылы крыжадзюб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Loxia leucoptera Gmelin, 1789

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179268
NCBI  96539
EOL  45510345

Белакрылы крыжадзюб (Loxia leucoptera) — пеўчая птушка роду Крыжадзюбы (Loxia) сямейства Уюрковыя (Fringillidae).

Белакрылы крыжадзюб дасягае велічыні ад 14 да 16 см і па целаскладзе трохі саступае крыжадзюбу-яловіку. Дзюба прыстасавана для расколвання шышак лістоўніцы. Ярка выяўлены палавы дымарфізм: апярэнне ў самак жоўтага колеру, а ў самцоў малінава-чырвонае альбо цагляна-чырвонае. Крылы афарбаваныя ў чорны колер. У больш спелых птушак на крылах таксама ёсць дзве белыя палоскі, за што від атрымаў сваю назву.

Loxia leucoptera