Крыжадзюб-яловік
| Крыжадзюб-яловік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Самец і самка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыжадзюб-яловік, брукун ялавік (Loxia curvirostra) — птушка роду Крыжадзюбы (Loxia) сямейства Уюрковыя (Fringillidae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цела 16—18 см, размах крылаў 27—30,5 см. Выразны палавы дымарфізм. Абедзве часткі дзюбы скрыжаваныя, прычым даўжыня дзюбы значна большая за вышыню каля асновы. Самец матава-чырвоны, самка матава-алiўкава-зялёная. Маладыя падобныя да самкі, але ніз цела ў рыскi. Падобны да сасновага крыжадзюба, але з больш далікатнай будовай і больш тонкай дзюбай.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арэал разарваны: Еўропа, Азія (акрамя поўначы і поўдня) — ад Урала да паўднёвай часткі Ахоцкага мора, Сахаліна і Курыльскіх астравоў; лакальна трапляецца ў Паўднёва-Усходняй Азіі (ізалявана ў гарах Цянь-Шаня і ад Усходніх Гімалаяў да паўднёвага захаду Кітая, В’етнама), да арэалу належаць Філіпіны, паўночны-захад Афрыкі, Паўночная Амерыка (акрамя поўначы). На тэрыторыі Беларусі рэдкі на гнездаванні і больш звычайны на зімоўцы від.
Насяляе хваёвыя лясы з прымессю або перавагай елак. На поўдні часта жыве ў сасновых лясах, на поўначы насяляе густыя вялікія яловыя лясы. Можа сустракацца ў антрапагенным ландшафце і нават у малых гарадах.
Аселы від. Крайнія паўночныя папуляцыі часткова пералётныя. У час інвазіі можа пералятаць да 4000 км ад гнездавога арэала.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Гняздо ладзіць на высокім хваёвым дрэве (часта елцы), якое стаіць асобна або недалёка ад ляснога масіву, звычайна ўверсе кроны каля ствала ці недалёка ад яго ў развілцы бакавых галін (звычайна пад прыкрыццем іншых). Аснова з няшчыльна ўкладзеных галінак хваёвых дрэў і кавалкаў кары. Знешняя частка з травы, моху і лішайніка, унутраная — з моху і траў. Высцілка з сухіх траў, воўны, лішайнікаў і пер’я.
Яйкі (3—4, часам 2—5) крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белаватыя, крэмавыя, зеленаватыя або шэра-блакітныя; дробныя плямкі і рысачкі цёмна-пурпуровыя ці вішнёвыя (звычайна больш густыя на шырокім канцы). Глыбокія плямкі фіялетава-шэрыя або цялесна-ружовыя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.