Беларус (трактар)
Выгляд
«Белару́сь», «Белару́с» — назва чатырохколавых трактараў, якія вырабляюцца на Мінскім трактарным заводзе (МТЗ) з 1950 года.
Найбольш папулярныя наступныя мадэлі: МТЗ-50 (вытворчасць з 1961 года), МТЗ-80 (вытворчасць з 1974 года) і МТЗ-1221 (вытворчасць з 1986 года).
Трактары «Беларусь», добра вядомыя на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза і далёкага замежжа, ужываюцца ў розных кліматычных умовах і ў шматлікіх галінах гаспадаркі: земляробстве, лесаводстве і будаўніцтве. Прадукцыя МТЗ выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца ў больш чым 100 краінах свету, у тым ліку ў ЗША, і складае 7—8 % прадукцыі сусветнага трактарабудаўніцтва.
З атрыманнем Беларусі незалежнасці марка была перайменаваная ў «Беларус».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларус (трактар)
- Афіцыйная старонка МТЗ (руск.)