Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані
Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані | |
---|---|
Год заснавання | 15 лістапада 2002 |
Размяшчэнне |
Белару́скі культу́рна-асве́тніцкі цэ́нтр у По́знані (БКАЦ) — культурна-асветніцкая, няўрадавая арганізацыя беларусаў у Познані, Польшча. Заснаваная 15 лістапада 2002 года, юрыдычна зарэгістраваная 23 красавіка 2003 года Раённым Судом у Познані.
Вышэйшы орган — Управа. Працу Управы кантралюе Рэвізійная камісія. Старшыня — Віталь Воранаў.
Аб’ядноўвае беларусаў у Познані, Польшча. Статутныя мэты арганізацыі — заахвочванне студэнтаў да працы на карысць развіцця дэмакратыі ў Беларусі, пашырэнне беларускай культуры, мовы і ведаў аб Беларусі ў акадэмічным асяроддзі Познані, сярод палякаў і замежнікаў, прамоцыя Беларусі ў Еўропе і свеце, а таксама «спрыянне стварэнню будучых, добра адукаваных элітаў Беларусі».
Сярод сяброў арганізацыі — Анатоль Маўчун, Уладзімір Блюднік, Марк Максімовіч.
Цяперашнюю сімволіку арганізацыі, на падставе народнай вышыўкі, запраектаваў Марк Максімовіч. Выява прадстаўляе скіраванага ў правы бок Ярылу на кані. Рукі Ярылы ўзнесеныя ўгору і сімвалізуюць асветніцкі характар арганізацыі.