Беларускія ведамасці (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларускія ведамасці»
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 1996
Спыненне публікацый 2010
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

«Белару́скія ве́дамасці» — беларускі часопіс, які выдаваўся ў Польшчы з лета 1996 года да пачатку 2010 года. Тэматыка матэрыялаў была пераважна прысвечаная беларускаму нацыянальнаму адраджэнню. Агулам выйшла 68 нумароў.

Часопіс «Беларускія ведамасці» пачаў выдавацца ў Варшаве летам 1996 года на польскай мове як беларускі бюлетэнь і дадатак пры польскім штотыднёвіку «Nowe Państwo». Першы нумар у чатыры старонкі быў падрыхтаваны Сяргеем Навумчыкам і перакладзены па-польску Ёаннай Стжэльчык. Наступныя тры нумары рыхтаваліся Зянонам Пазняком і Галінай Вашчанкай пры ўдзеле Ёанны Стжэльчык, Сяргея Навумчыка, Юрыя Зяньковіча. З пятага нумару «Беларускія ведамасці» сталі выходзіць па-беларуску як асобны адраджэнскі часопіс (нумары 5, 6, 7 яшчэ дубляваліся па-польску ў скарочаным варыянце). З гэтага часу «Беларускія ведамасці» нязменна выдаюць Зянон Пазняк і Галіна Палачаніна (Пазняк). Пастаянна супрацоўнічае з часопісам Валерый Буйвал.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]