Перайсці да зместу

Беластоцкі інстытут павітух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беластоцкі інстытут павітух, Беластоцкая школа павітyх — спецыяльная медыцынская ўстанова ў Беластоку ў 1802—37 (з перапынкам y 1807—11), дзе рыхтавалі павітух (акушэрак). 3 1811 тэрмін навучання 1 год. Выкладаліся тэарэтычныя дысцыпліны: анатама-фізіялагічныя асаблівасці жаночага арганізма, ход і анамаліі цяжарнасці, механізм акта родаў, догляд немаўлят і інш. Практычныя навыкі набываліся ў працэсе 4-месячнай практыкі ў радзільных аддзяленнях медыцынскіх устаноў. У 1802—07 інстытут выпусціў 90 павітух. Выпускніцы накіроўваліся ў Беластоцкую вобласць, Гродзенскую, Мінскую і Валынскую губерні.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).