Перайсці да зместу

Беміджыўскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беміджыўскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Bemidji State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Bemidji State University
Заснаваны 1919
Студэнты 4 577[1]
Краіна
Размяшчэнне Беміджы, Мінесота, ЗША
Сайт bemidjistate.edu

Беміджыўскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Bemidji State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў горадзе Беміджы ў штаце Мінесота, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1919 годзе і адкрылася пад назвай Беміджыўская дзяржаўная нармальная (настаўніцкая) школа. Першы набор вучэльні складаўся з 38 студэнтаў. Пазней назва вучэльні была зменена на Беміджыўскі дзяржаўны педагагічны каледж у 1921 годзе, затым скарочана на Беміджыўскі дзяржаўны каледж у 1957 годзе, і, нарэшце, у 1975 годзе назва была зменена на сучасную. На працягу 1998-1999 навучальнага года рада папячыцеляў універсітэта рэкамендавала змяніць назву ўніверсітэта на Мінесоцкі ўніверсітэт у Беміджы, каб адлюстраваць змены пасля аб'яднання ВНУ штата ў рамках нядаўна створанай сістэмы каледжаў і універсітэтаў пасля таго, як гэта зрабілі іншыя буйныя ўстановы штата. Актыўны супраціў з боку студэнтаў, выпускнікоў і мясцовых жыхароў прымусіў раду папячыцеляў адклікаць рэкамендацыю аб змене назвы ўстановы. У цяперашні час універсітэт навучае студэнтаў з 44 штатаў ЗША і 40 краін свету.

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.