Перайсці да зместу

Бланка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бланка
ісп.: Lago Blanco
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 558 м
Даўжыня 17 км
Плошча 30 км²
Размяшчэнне
Краіны Аргенціна
Рэгіёны правінцыя Чубут
Бланка (Аргенціна)
Бланка
Бланка
Map

Возера Бланка (ісп.: Lago Blanco) — бяссцёкавае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна, у 23 км на ўсход ад мяжы з Чылі. Размешчана ў старажытнай ледавіковай лагчыне ля падножжа Андаў у заходняй частцы Патагонскага плато на вышыні 558 метраў над узроўнем мора. Выцягнута ў паўночна-ўсходнім напрамку на 17 км. На поўдзень ад возера знаходзіцца невялікі гарадок з такой жа назвай. У вільготныя гады вада мае сцёк праз паўночна-заходняе заканчэнне возера ў возера Кільчамаль.

Карта правінцыі Чубут Архівавана 14 мая 2011.