Перайсці да зместу

Блюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блюз
Кірунак: папулярная музыка
Вытокі: афраамерыканская народная музыка, спірычуэлс, працоўная песня
Месца і час узнікнення: канец XIX стагоддзя, Паўднёвы ўсход ЗША
Папулярнасць: пачатак XX стагоддзя
Разнавіднасці
Паджанры: бугі-вугі, класічны жаночы блюз, сельскі блюз, дэльта-блюз, электрык-блюз, файф-н-драм-блюз, джамп-блюз, піяна-блюз
Роднасныя: джаз-блюз, панк-блюз, соўл-блюз, блюз-рок
Вытворныя: блюграс, джаз, рытм-н-блюз, рок-н-рол, рок, блюз-рок
Гл. таксама:
спіс блюзавых музыкантаў

Блюз (англ.: blues ад blue devils — меланхолія, сум) — першапачаткова — сольная лірычная песня амерыканскіх неграў, пасля — кірунак у музыцы.

Блюз з'явіўся ў другой палове 19 ст. ў ЗША. У пачатку 20 ст. сфарміраваўся так званы класічны, або гарадскі блюз, у аснове формы якога ляжаў 12-тактавы перыяд з агульнай схемай гарманічных паслядоўнасцей: першая 4-тактавая фраза — T, другая — S, трэцяя — D і T. Такі перыяд адпавядае трохрадковай вершаванай страфе. Блюз атрымаў шырокае развіццё ў 1960-я гады 20 ст.

Першапачаткова блюз уяўляў сабой выключна «чорную» музыку, якая выконвалася неграмі для неграў. Ён выконваўся ў суправаджэнні банджа, гітары, пазней — фартэпіяна або інструментальнага ансамбля. Пасля блюз аб'яднаўся з народнай музыкай белых пасяленцаў (стыль «кантры», які, у сваю чаргу, сыходзіць каранямі ў кельцкую музыку) і іншымі стылямі, і сам падзяліўся на некалькі выразна аформленых галін.

Для мелодыкі блюза характэрна апытальна-зваротная структура і выкарыстанне блюзавага ладу. У лірычных тэкстах мноства блюзаў знайшла адлюстраванне тэма сацыяльнага і расавага прыгнёту.

Станаўленню блюза як кірунка спрыяла творчасць «чорнага» кампазітара Уільяма Хэндзі («Мемфіс-блюз», 1912; «Сент-Луіс-блюз», 1914). Выканаўцамі класічных блюзаў былі Ма Рэйні, Ч. Хілл, Б. Сміт і іншыя.

Блюз аказаў велізарны ўплыў на фарміраванне джаза і поп-музыкі. Элементы блюза выкарыстоўвалі кампазітары 20 ст.

Народны блюз (folk blues)

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прадстаўнікі

Госпел блюз

Кантры-блюз (country blues)

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прадстаўнікі

Класічны кантры-блюз

Блюз Дэльты Місісіпі

Гарадскі блюз (urban blues)

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прадстаўнікі